Сытуацыя
З правамі чалавека

Аляксандр Лукашэнка аўтарытарна кіруе Беларусьсю ўжо з 1994-га году, і тым ня менш, 2020 год стаў пераломным для краіны. Выбары 9-га жніўня 2020 году былі настолькі абуральна сфальшаваныя, што ўжо ўвечары па ўсёй краіне ўспыхнулі стыхійныя дэманстрацыі пратэсту. Але першыя пратэсты супраць рэжыму былі жорстка здушаныя, тысячы людзей былі арыштаванымі, прыніжанымі й жорстка катаванымі ў вязьніцах. У выніку, ужо сотні тысячаў людзей па ўсёй краіне мірна выйшлі на вуліцы — за свабодныя выбары й дыялог і супраць дзяржаўнага гвалту. Але адказам Лукашэнкі быў яшчэ большы гвалт. З канца 2020 мы назіраем беспрэцэдэнтную радыкалізацыю апарату ўлады: значную частку насельніцтва абвясьцілі «ворагамі» й пасьля зрабілі ахвярамі усё новых хваляў рэпрэсіяў. Суды ператварыліся ў фарс, тысячы людзей былі асуджаныя да абсурдна высокіх штрафаў і турэмнага зьняволеньня. Пасьля пагрозы «знішчэньня грамадскай супольнасці» з боку міністра замежных справаў Макея, ў красавіку 2021 году пачалася сапраўдная кампанія супраць усіх, хто не дэманстраваў безумоўную прыхільнасьць да рэжыму.

Зь лета 2021 году былі ліквідаваныя больш за 300 НДА, а незалежныя СМІ й фрылансеры больш не могуць працаваць у сваёй краіне. Месяц за месяцам узмацняюцца маштабы рэпрэсіяў ва ўсіх сфэрах жыцьця – што застаецца практычна незаўважаным сусьветнай грамадскасьцю. Па стане на сярэдзіну 2022 году, палітвязьнямі лічацца больш за 1200 чалавек.

РЭПРЭСІІ Й ТЭРОР НА БЕЛАРУСІ

Сытуацыя З правамі чалавека

Падзяліцца:

0+
самавольных арыштаў
0+
палітычна матываваных судовых працэсаў
0+
палітвязьняў
0+
выпадкаў катаваньняў

0 КРЫМІНАЛЬНЫХ СПРАВАЎ СУПРАЦЬ ЗЛАЧЫНЦАЎ

Інфармацыя пра правы чалавека й палітвязьняў

1-га кастрычніка 2021 году быў ліквідаваны Беларускі Хельсінкскі камітэт, апошняя праваабарончая арганізацыя, якая дагэтуль афіцыйна дзейнічала ў краіне.

Тым не менш, актывісты ў Беларусі й за мяжой спрабуюць задакументаваць сытуацыю й дапамагчы пацярпелым. У RAZAM мы карыстаемся найперш інфармацыяй праваахоўчай арганізацый Вясна і dissident.by. Інфармацыя пра становішча грамадскай супольнасьці зьмешчаная ў справаздачы Belarus Civil Society Friday Report незалежнай арганізацыі PACT

Ахвяры рэжыму

З канца 1990-х гадоў людзі рабіліся ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Большасьць забойстваў так і не былі раскрытыя.