Беларусь у сэрцы Эўропы

Да лета 2020-га года ў Нямеччыне не існавала бачнай беларускай дыяспары. Аднак падзеі ў Беларусі й пачуцьцё салідарнасьці гэтага лета зьдзівілі й натхнілі беларусаў і сяброў Беларусі ў многіх краінах сьвету – яны ладзілі акцыі, дзяліліся навінамі ў сацыяльных сетках і пачалі гуртавацца ў шматлікія ініцыятывы й праекты. Такім чынам, беларуская дыяспара, сфармаваная дэмакратычнымі каштоўнасьцямі, упершыню стала бачнай і ў Нямеччыне. Адначасова пачалася прынцыповая зьмена ўспрыманьня Беларусі звонку: калі раней пра краіну, якую ў Нямеччыне да таго часу пераважна называлі „Weißrussland“ (”Белороссія”), ведалі нямногія, то ў 2020-ым годзе Беларусь, зь яе пратэстным рухам і бел-чырвона-белымі колерамі, стала ўсясьветным сымбалем негвалтоўнага й творчага супраціву дыктатуры.

Мы хочам:

01.

Прадстаўляць інтарэсы беларускай дыяспары ў Германіі

02.

Падтрымліваць беларускую мову й культуру

03.

Вывесьці Беларусь у поле зроку нямецкай і эўрапейскай грамадзкасьці

04.

Быць моцным лобі дэмакратычнай Беларусі

05.

Дапамагаць ахвярам рэпрэсіяў

Што дае нам мужнасьць

Дзякуй за падтрымку нашай сям’і й майго мужа, які знаходзіцца ў зьняволеньні больш за год. Мне было цяжка адпраўляць мужу пасылкі, бандэролі й грашовыя пераказы. Вы як глыток сьвежага паветра. Я дзякую вам і ўсім удзельнікам за тое, што вы робіце.”

Жонка палітзьняволенага
ПРА ІНІЦЫЯТЫВУ ДАПАМОГІ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ

Шчыра дзякую вам за ініцыятыву падтрымаць майго мужа, які больш за год зьяўляецца вязьнем рэжыму. З двума дзецьмі й бяз працы мне было б вельмі цяжка зьбіраць яму пакеты, заплаціць яго адвакату й зрабіць яго знаходжаньне там крыху больш камфортным (калі гэта можна так назваць). […] Ён заўсёды просіць ўсіх за гэта прывітаць і дзякуе за падтрымку ўсім неабыякавым да ягонага лёсу.”

Жонка палітзьняволенага
ПРА ІНІЦЫЯТЫВУ ДАПАМОГІ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ

Стань часткай нашай каманды!

За кароткі час RAZAM змагло шмат чаго дасягнуць — у гэтым мы абавязаныя перш за ўсё нашым валянтэрам і супрацоўнікам праекта. Мы заўсёды радыя падмацаванню: