Адукацыйны праект
Beitrag vom 14. September 2022

RAZAM e.V. з партнёрамі з Intelligenzknoten распрацоўвае новы адукацыйны праект.
Ён разлічаны на беларусаў ды беларусак, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь цягам апошніх двух гадоў. У рамках праекту мяркуецца стварэнне некалькіх бясплатных груп вывучэння нямецкай мовы (як у анлайн, так і ў аффлайн фармаце). У выпадку паспяховага завяршэння моўнага курса плануецца арганізацыя дапамогі ў пошуку працы ў Германіі. Таксама, у выпадку неабходнасці, магчыма арганізацыя дапамогі ў перавучванні на новую спецыяльнасць.
Дадзенае апытанне праводзіцца ў мэтах ацэнкі колькасці патэнцыйных жадаючых удзельнічаць у праграме і не з’яўляецца гарантыяй месца навучання. Мы звяжамся з вамі па е-мэйл у выпадку запуску праекта.