Адукацыйны праект у Германіі
Beitrag vom 26. August 2022
RAZAM e.V. з партнёрамі з Intelligenzknoten распрацоўвае новы адукацыйны праект.
Ён разлічаны на беларусаў_к, якія падалі запрос на атрыманне прытулку ў Германіі (Asyl), а таксама для тых хто прыехаў у Германію па гуманітарнай візе. У рамках праекту мяркуецца стварэнне некалькіх бясплатных груп вывучэння нямецкай мовы для людзей якія падаліся на Asyl (у раёне гарадоў Zirndorf і Nürnberg). У выпадку паспяховага завяршэння моўнага курса ці для тых, хто валодае нямецкім на сярэднім ці высокім узроўні плануецца арганізацыя дапамогі ў пошуку працы. Таксама, у выпадку неабходнасці, магчыма арганізацыя дапамогі ў перавучванні на новую спецыяльнасць.
Калі ласка прайдзіце апытанне па спасылцы ніжэй ў мэтах ацэнкі колькасці патэнцыйных жадаючых удзельнічаць у праграме. Мы звяжамся з вамі па е-мэйл у выпадку запуску праекта.