АХВЯРЫ РЭЖЫМУ
РАМАН БАНДАРЭНКА
† 12.11.2020
Раман Бандарэнка (нар. 1.8.1989) жыў непадалёк двара, які падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў атрымаў сымбалічную назву ”Плошча пераменаў”. Як і многія іншыя дворыкі ў Менску, гэты двор стаў месцам сустрэчы крытычна настроеных да ўлады жыхароў, якія ўпрыгожылі яго бел-чырвона-белай сымболікай. Увечары 11 лістапада 2020 году некалькі цывільных у масках зьявіліся, каб зрэзаць бел-чырвона-белыя стужкі з агароджы ў гэтым двары. Бандарэнка назіраў за паводзінамі людзей у масках і даў каментар, пасля чаго адзін з мужчын пачаў на яго нападаць а потым зьбег. Рамана адразу жа затрымалі людзі ў цывільным з танаваных мікрааўтобусаў.
Празь некаторы час Рамана Бандарэнку бяз прытомнасьці даставілі ў шпіталь, дзе ён памёр на наступны дзень. У прамове па тэлебачаньні Лукашэнка заявіў, што Бандарэнка памёр ад атручваньня алкаголем. Затым журналіст парталу tut.by зьвязаўся з адказным лекарам, які прадставіў вынікі медыцынскага агляду, паводле якога ў Бандарэнкі ў крыві не было алкаголю. Лекара й журналіста арыштавалі за распаўсюд канфідэнцыяльнай інфармацыі. Аднак вінаватыя ў сьмерці Бандарэнкі застаюцца на волі.
Журналісты адзначылі, што чалавек, які напаў на Бандарэнку, вельмі падобны да кікбаксёра Дзьмітрыя Шакуту, блізкага да Віктара Лукашэнкі. У тэлефоннай размове са старшынёй Беларускага хакейнага камітэту Дзьмітрыем Баскавым , які таксама прысутнічаў пры здарэньні, чуваць, як Шакута ў паніцы абмяркоўваў зь ім стан Бандарэнкі: ”Вы бачылі, я падбег і зьбіў яго з ног, але ён ня страціў прытомнасьць.”
У той час, як шэраг заходніх дзяржаваў увялі санкцыі супраць Шакуты й Баскава, беларускія сьледчыя ворганы адмаўляюцца раскрываць забойства.