АХВЯРЫ РЭЖЫМУ

ЗЬМІЦЕР ДУДОЙЦЬ

† 05.01.2022

Як паведамляла «Радыё Свабода», палітвязень Зьміцер Дудойць скончыў жыцьцё самагубствам пасьля некалькіх дзён ”хіміі’. Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў відэазапіс з камеры відэаназіраньня, на якім бачна, як 43-гадовы мужчына саскочыў з мосту на праезную частку ў цэнтры Магілёву.

Жыхара мястэчка Смаргонь асудзілі на два гады абмежаваньня волі за непрыстойныя выказваньні ў сацсетках пра начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова.

У канцы сьнежня мінулага года Дудойць прыехаў адбываць пакараньне ў Магілёў. Раніцай 5 студзеня 2022 году Зьміцера разам зь некалькімі іншымі зьняволенымі адправілі на абследаваньне ў паліклініку, якую ён пакінуў адзін, і праз некалькі хвілін скончыў жыццё самагубствам.

“Сьвятлана Ціханоўская выказала спачуваньні родным і блізкім Зьміцера Дудойця, падкрэсліўшы: ”«Хімія» – гэта ўзаконенае рабства, дзе чалавек займаецца нізкакваліфікаванай працай і зьведвае прыніжэньні. Мы ня ведаем, што прывяло яго на той мост, але ведаем, якія невыносныя ўмовы, у якіх Зьміцер знаходзіўся. І ўсё гэта – за напісаныя яшчэ да выбараў шэсць словаў.”

Крыніца: Voice of Belarus, 07.01.2022

Сытуацыя ў Беларусі эмацыянальна цяжкая для многіх, і лёс тых, хто быў даведзены да самагубства, нас усіх глыбока кранае.

Калі вы дрэнна сябе адчуваеце або думаеце пра тое, каб пакончыць з сабой, паспрабуйце пагаварыць пра гэта зь іншымі людзьмі. Гэта могуць быць сябры ці сваякі. Але ёсць таксама шэраг прапаноў дапамогі ў Германіі, да якіх вы можаце зьвярнуцца, напрыклад, у службу кансультацый па тэлефоне (онлайн або па тэлефоне 0800 1110111). Некаторыя гарады таксама прапануюць пастырскую апеку на рускай мове, напрыклад Берлінская крызісная служба.