АХВЯРЫ РЭЖЫМУ
АНАТОЛЬ КРАСОЎСКІ
† 16.09.1999
Анатоль Красоўскі (нар. 17.5.1952) быў уплывовым бізнэсоўцам, рэдактарам некалькіх часопісаў. Быў асабістым сябрам апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, а таксама апанэнтам Лукашэнкі. Ён аказваў фінансавую падтрымку шэрагу беларускіх арганізацыяў, у тым ліку палітычна незалежных. За ім быў усталяваны дзяржаўны нагляд, яго тэлефон праслухоўваўся. У жніўні 1999 году быў арыштаваны па абвінавачаньні ў падрыўной дзейнасці.
У наступным месяцы Красоўскі й Ганчаром цылі выкрадзеныя. Як і ў выпадку з Захаранкам, сьледчыя Рады Эўропы прыйшлі да высновы, што злачынствы зьдзейсьненыя адным і тым жа спэцпадразьдзяленьнем МУС. Падазраванага, супрацоўніка МУС Беларусі, вызвалілі з-пад варты на асабістае распараджэньне Лукашэнкі. На сёньняшні дзень ніхто не прыцягнуты да адказнасьці за гэтае злачынства. У сьнежні 2019 года супрацоўнік спцпадраздзяленьня МУС прызнаўся ў выкраданні Ганчара і Красоўскага ў дакументальным фільме Deutsche Welle (”Нямецкая хваля”). Абодвух вывезьлі ў лес, дзе і расстралялі.