АХВЯРЫ РЭЖЫМУ
ПАВАЛ ШАРАМЭТ
† 20.07.2016
Павал Шарамет (нар. 28.11.1971) быў вядомым радыё-, тэле- і інтэрнэт-журналістам. Са сваім калегам, апэратарам Дьзмітрыем Завадзкім ён рабіў рэпартажы, якія выклікалі гнеў беларускіх уладаў. У 1997 годзе яго пасадзілі ў турму на тры месяцы й на два гады забаранілі займацца журналістыкай. Пазьней эміграваў у Расею, дзе працягваў журналісцкую дзейнасьць. На знак пратэсту супраць анэксіі Крыму ў 2014 годзе Шарамет пераехаў ва ўкраінскую сталіцу Кіеў, дзе загінуў у выніку выбуху замінаванага аўтамабіля 20 ліпеня 2016 году.