АХВЯРЫ РЭЖЫМУ

ПАВАЛ ШАРАМЭТ

† 20.07.2016

Павал Шарамет (нар. 28.11.1971) быў вядомым радыё-, тэле- і інтэрнэт-журналістам. Са сваім калегам, апэратарам Дьзмітрыем Завадзкім ён рабіў рэпартажы, якія выклікалі гнеў беларускіх уладаў. У 1997 годзе яго пасадзілі ў турму на тры месяцы й на два гады забаранілі займацца журналістыкай. Пазьней эміграваў у Расею, дзе працягваў журналісцкую дзейнасьць. На знак пратэсту супраць анэксіі Крыму ў 2014 годзе Шарамет пераехаў ва ўкраінскую сталіцу Кіеў, дзе загінуў у выніку выбуху замінаванага аўтамабіля 20 ліпеня 2016 году.

На працягу многіх гадоў існавалі здагадкі аб тым, хто стаіць за гэтым замахам. Аднак у студзені 2021 году адбылася ўцечка аўдыёзапісу, датаванага 11-ым красавіка 2012 году. На ім чуваць, як тагачасны старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў абмяркоўвае зь яшчэ двума людзьмі магчымыя пляны нападаў на апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі. У гэтай сувязі, Зайцаў сярод іншага гаварыў менавіта пра забойства Шарамета з дапамогай бомбы. Паводле запісу, Лукашэнка нібыта выдзеліў на напады 1,5 мільёна даляраў.
For privacy reasons YouTube needs your permission to be loaded. For more details, please see our Datenschutzerklärung.
I Accept