АХВЯРЫ РЭЖЫМУ
АЛЯКСАНДАР ТАРАЙКОЎСКІ
† 10.08.2020
Аляксандр Тарайкоўскі (нар. 26.3.1986) быў першым чалавекам, які загінуў падчас дэманстрацыяў пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. МУС Беларусі першапачаткова распаўсюдзіла абвінавачаньне, што ў ноч на 10 жніўня ён спрабаваў кінуць у сілавікоў выбуховае прыстасаваньне, якое выбухнула ў ягонай руцэ, забіўшы яго.
Аднак пазьней зьявіліся відэазапісы, якія паказваюць забойства Тарайкоўскага з розных ракурсаў. На ім відаць, што ён з пустымі рукамі набліжаецца да спэцназаўцаў, якія страляюць яму ў грудзі.
16 жніўня 2020 тагачасны міністр унутраных справаў Юры Караеў прызнаў, што Тарайкоўскі мог загінуць ад гумавай кулі. Расьсьледаваньне сьмерці было спынена ў лістападзе 2020. У сьнежні кіраўнік беларускай спецслужбы КДБ Іван Тэртэль спраўджваў забойства Тарайкоўскага тым, што той ”дзёрзка” й ”дэманстратыўна” выступаў перад супрацоўнікамі міліцыі. Кіраўніцтва Сьледчага Камітэйту па горадзе Менску прыняло рашэньне ”аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факце сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага”.