АХВЯРЫ РЭЖЫМУ
АЛЯКСАНДАР ВІХОР
† 10.08.2020
Аляксандар Віхор (нар. 14.2.1995) быў арыштаваны падчас акцыяў пратэсту 9-га жніўня ў Гомлі, не гледйзячы на тое, што, па словах маці, ён не ўдзельнічаў у акцыях, а проста ехаў да сваёй дзяўчыны. У яго былі праблемы з сэрцам, у выніку якіх ён памёр у пастарунку.
На абвінавачваньні, сьледчы сказаў сваякам загінулага: ”Так, зьбілі. Аднак у нашай краіне міліцыі дазволена пры пэўных умовах ужываць фізічную сілу, кайданкі й зброю. Мы правяраем, злоўжывалі яны паўнамоцтвамі ці не”. У выніку крымінальная справа так і не была распачатая.