АХВЯРЫ РЭЖЫМУ

ЗЬМІЦЕР ЗАВАДЗКІ

† 07.07.2000

Зьміцер Завадзкі (нар. 28.8.1972) быў асабістым відэааператарам Аляксандра Лукашэнкі з 1994 па 1997 год. У 1997 годзе працаваў карэспандэнтам расейскага тэлеканалу ОРТ. За рэпартаж аб неналежных мерах бяспекі на беларуска-літоўскай мяжы, які ён зьняў з крытычна настроеным да ўлады вядомым журналістам Паўлам Шараметам, ён быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ў незаконным перасячэньні мяжы й асуджаны на паўтара года.

7 ліпеня 2000 года машыну Завадзкага знайшлі ў аэрапорце, я яго самога з таго дня больш ня бачылі. У 2002 годзе двое супрацоўнікаў спэцыяльнага падразьдзяленьня “Алмаз” МУС былі асуджаныя за выкраданьне й забойства Завадскага. У аднаго з фігурантаў знайшлі рыдлёўку са сьлядамі крыві Завадзкага. Камітэт абароны журналістаў адзначыў, што двух былых байцоў спэцпадразьдзяленьня “Алмаз” выкарыстоўвалі ў якасьці ”ахвярных казлоў”, а ўлады не правялі расьсьледаваньне ў дачыненьні высокапастаўленых чыноўнікаў.