Беларуская дыяспара ў Нямеччыне падтрымвала людзей ва Ўкраіне й з Украіны зь першага дня расійскай агрэсіўнай вайны. Мы ў RAZAM выкарыстоўвалі структуры й рэсурсы, створаныя намі зь 2020-га году, для арганізацыі транспартыроўкі гуманітарнай дапамогі, падаваньня эвакуацыйных аўтобусаў для цывільнага насельніцтва й падтрымкі ўцекачоў тут, у Нямеччыне.

Напачатку сакавіка 2022-га году мы разгарнулі ініцыятыву “Гуманітарная дапамога для Ўкраіны”, у рамках якой мы зьбіраем ахвяраваньні для падтрымкі цывільнага насельніцтва Ўкраіны. Мы таксама выдаткоўваем гэтыя сродкі для падтрымкі партнэрскіх украінскіх арганізацый, якія дапамагаюць людзям наўпрост на месцах.

БЭРЛІН, САКАВІК 2022 г

ПУНКТ ЗБОРУ У ДОМЕ СТАТЫСТЫКІ (HDS)

RAZAM ужо неўзабаве пасьля пачатку вайны стварыў цэнтр гуманітарнай дапамогі ў Доме статыстыкі (HDS) у Бэрліне, арганізоўваў гуманітарныя канвоі й дапамагаў эвакуацыі цывільнага насельніцтва зь Кіеву. HDS хутка стаў важным пунктам кантактаваньня для ўцекачоў з Украіны, якія маглі атрымаць прадметы пільнай патрэбы, інфармацыю й падтрымку ў камунікаваньні з уладамі – ці проста пагаварыць з намі за гарачай ежай і гарбатай.

БЕРЛІН, САКАВІК 2022 г

Банкаўскі рахунак

Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00
BIC: GENODEM1GLS
BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG

Mэта выкарыстання: UkrHumHelp

КАЛІ ЛАСКА, СКАНІРУЙЦЕ Ў БАНКАЎСКІМ ДАДАТКУ

Банкаўскі рахунак

Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00
BIC: GENODEM1GLS
BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG

Mэта выкарыстання: UkrHumHelp

Навіны праекта

  • Veröffentlicht am 6. August 2022

    Паважаныя чальцы аб'яднання RAZAM, дарагія сябры,Мы ўзрушаны тым, што ўкраінскія гарады абстрэльваюцца Расіяй і сотні тысяч жанчын і дзяцей вымушаныя [...]