Дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне з 01.06.2021 г. да 30.06.2021 г.
Beitrag vom 13. July 2021
Сума ахвяраваньняў, якія паступілі на рахунак нашага праекта з 01.06.2021 г. да 30.06.2021 г., складае 1033 эўра. Дапамогу ў аплаце часовага жыльля атрымалі 30 беларускіх уцекачоў, у тым ліку дзьве сям’і зь непаўналетнімі дзецьмі.
Са сродкаў праекта аплачвалася пражываньне ў хостэле і ў арэндаванай для праекта кватэры (калівінг). Час аказаньня дапамогі складаў ад аднаго да шасці тыдняў.
У гэтым месяцы мы змаглi абыйсцiся невялікаю сумаю грошай, бо аплата за калiвiнг была пералічана ўжо ў траўнi.
Ад пачатку нашага праекта (снежань 2020 года) да сёньняшняга дня (9 ліпеня 2021 года) нашую дапамогу атрымалі 180 беларускіх уцекачоў.
Фінансавая справаздача
Рэшта з мiнулага перыяда: 478,20 эўра
Ахвяраванні: 1.033,78 эўра
Выдаткі:
Аплата жытла: 1.465,1 эўра
Камісія за грашовы пераклад: 37,9 эўра
Агулам: 1.503 эўра
Рэшта: 8,98 эўра