Дапамога ўцекачам. Справаздача 22.03.21

Beitrag vom 24. March 2021

Дарагія сябры!

За вышэй паказаны перыяд мы здолелі сабраць 4185,58 эўра. Апроч прыватных ахвяраваньняў, на рахунак нашага праекта паступілі грашовыя сродкі ад ініцыятывы «Breathe Freedom. Дыхайце воляй», а таксама ад беларускай дыяспары NRW.

Дапамога ў аплаце часовага жытла была аказаная 60 беларускім уцекачам, улучаючы пяць сямей зь дзецьмі. Час жытлаваньня складаў/складае ад некалькіх дзён да пяцi тыдняў. У некалькiх выпадках была аказаная фінансавая дапамога па даплаце за арэнду кватэры. Іншым уцекачам было сплачана часовае жытлаваньне ў хостэле цi ў арандуемай для праекта кватэры. (колiвiнг). Мы ўзычылі сэртыфікаты на прадукты харчваньня пяцi беларускім уцекачам.

Дзякуючы вашым ахвяраванням, з моманту старту праекта (снежань 2020) нашу дапамогу атрымалі больш за 110 чалавек.

Фінансавая справаздача за перыяд 18.02.2021 — 22.03.2021

Прыбыткі:
Агулам: 4185,58 эўра

Выдаткі: 
Аплата жытла: 3493,53 эўра
Цэртыфікаты на прадукты харчваньня: 82,12 эўра
Камісія за пералік грошай: 71,90 еўра

Агулам: 3647,55 эўра

Рэшта з прошлага месяца: 222,28
Рэшта: 760,31 эўра