Праекту «Дапамога беларускiм уцекачам ва Ўкраіне» – 1 год

Beitrag vom 17. December 2021

Mы пачалі нашу працу год таму, у пачатку снежня 2020 года, з публікацыi у Фэйсбуку і на тэлеграм-канале. Ужо ўвосень 2020, пасля першай вялікай хвалі міграцыі з Беларусі, мы, актывісты з аб´яднання Разам, зразумелі, што асноўны паток палітычнай міграцыі праходзіць праз Украіну. Было відавочна, што людзі (ў большасці выпадкаў пасля абсалютна непадрыхтаваных уцёкаў) пакінутыя на саміх сябе і перагружаны складанымі пытаннямі. Многія не маюць фінансавых сродкаў, каб пакрыць жыццёва неабходныя выдаткі. Так узнікла ідэя забяспечваць уцекачоў ва Ўкраіне часовым жыллём і дапамагаць з аплатай тэрмінова неабходнай медыцынскай дапамогі. 

Вынік гэтага году: разам з вамi мы дапамаглi больш чым 300 чалавек, сярод іх 29 сямей з непаўналетнімі дзецьмі. 

I cёння мы хочам падзякаваць усім, хто фінансава падтрымлівае гэту ініцыятыву, нястомным арганізатарам акцый салідарнасці ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалiя, якія клапоцяцца пра рэгулярныя ахвяраванні, i нашым каляжанкам з НДА Free Belarus Center у Кіеве. Без працы Free Belaus Center на месцы гэтая дапамога была б немагчыма.

Мы лiчым вельмi важным расказваць пра лёсы людзей, што былі змушаныя пакінуць Радзіму з-за пераследу. Сярод тых, каму мы дапамагалі, былі пенсіянеры, якія пацярпелі ад пераследу за каментары ў сацыяльных сетках, студэнты, журналісты, мастакі, праваабаронцы, валанцёры арганізацый дапамогі, сябры страйкавых камітэтаў, адміністратары тэлеграм-каналаў, блогеры, а таксама шматлікія актывісты, адзінай «злачыннасцю» якіх было супрацьстаянне падману і гвалту з боку рэжыму.

Усім гэтым людзям пагражаў у Беларусі пераслед з прысудам вялікіх штрафаў, пазбаўленнем альбо абмежаваннем волі. 

На сённяшні дзень (17.12.2021) наш праект аплачвае ў Кіеве часовы прытулак 13 беларусам і беларускам. 

Паток уцекачоў з нашай Радзімы не перапыняецца. 

Для ўсіх нас, што знаходзяцца ў бяспецы, гэта азначае: не стамляючыся ДАПАМАГАЦЬ і далей, і далей ПАДТРЫМЛIВАЦЬ!