Ракеты Taurus для Украіны зараз!

Beitrag vom 24. February 2024

Ракеты Taurus для Украіны зараз!

Ніякія словы ў свеце не могуць зрабіць больш цярпімым пекла, праз якое перажывае ўся Украіна з пачатку расейскага нападу. Больш за тое: цяпер, калі боепрыпасы заканчваюцца, калі Аўдзееўка разбураная найбуйнейшым градам бомбаў у гісторыі чалавецтва, Украіне не патрэбныя выказванні спачування. Украіне патрэбныя зброя і боепрыпасы.

Усё сказана – і таму наша заява складаецца толькі з 2 слоў: Taurus зараз!
І вось нашае пасланне беларусам:

Ніхто з нас, калі сам не пацярпеў, не можа зразумець, што значыць прайсці праз пекла вайны. Казаць пра гэта – выключнае права тых, хто дзень за днём перажывае гэтыя пакуты.

Але мы ведаем, што нам рабіць:
Наша задача дапамагаць нашым сябрам ва Украіне.

Больш за тое, наша задача працягваць праліваць святло на саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў гэтай вайне. Гэта і дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, і разьмяшчэньне расейскай арміі ў Беларусі, і разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі. Гэта таксама падтрымка дыктатара ў Мінску з дапамогай вельмі агрэсіўнай прапаганды і дапамога ў абыход санкцый. Нарэшце, сюды ўваходзяць арышты і асуджэнні тых, хто салідарен з Украінай. Цяпер наша задача – гаварыць пра гэта.

А ў некаторых момантах нам трэба замаўчаць і выслухоўваць украінцаў.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!