Сустрэча з прадстаўнікамі СМI пра стан грамадзянскай супольнасцi Беларусі

Beitrag vom 3. October 2023

«Тры гады надзвычайнага становішча: стан грамадзянскай супольнасцi Беларусі сёння» („Drei Jahre Ausnahmezustand: Die belarusische Zivilgesellschaft im Herbst 2023“) – пад такой назвай 27-га верасня адбылася трэцяя ў гэтым годзе сустрэча з прадстаўнікамі СМI, арганізаваная беларускім згуртаваннем RAZAM e.V.. У двухгадзіннай размове і наступнай дыскусіі прынялі ўдзел былы амбасадар Нямеччыны ў Мінску Манфрэд Хутэрэр, філосаф Вольга Шпарага i сябра праўлення Razam Марыя Рудзь. Акрамя аналізу сённяшняй сітуацыі і актуальных формаў пратэсту ўнутры i па-за межамі Беларусі былі закрануты тэмы вызвалення палітычных вязняў, падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ды іншыя. Марыя Рудзь апавяла пра небяспекі і выклікі, з якімі на працягу апошніх трох гадоў сутыкаецца беларуская дыяспара. У сувязі з актуальным Указам, які датычыць выдачы дакументаў грамадзянам РБ за мяжой, да нямецкіх палітыкаў быў накіраваны заклік як мага хутчэй стварыць сістэмнае рашэнне для беларусак i беларусаў у Нямеччыне.

У канцы сустрэчы было абмеркавана пытанне спрашчэння візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Былы амбасадар запэўніў: «Нямеччына не зацікаўлена ў паўстанні новай жалезнай заслоны ў Еўропе, мы павінны зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць гэтага».

Сустрэчу мадэравала журналістка Каця Арцёменка.

Імпрэза адбылася ў рамках праекта Europäisches Netzwerk für Belarus пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.

Фота: Сяргей Балай, Instagram: @fotaby

Манфрэд Хутэрэр, былы амбасадар Нямеччыны ў Беларусi: «Беларусь павінна заставацца на парадку дня еўрапейскай грамадскасці і палітыкаў»

Вольга Шпарага, філосаф, аўтарка, актывiстка

Марыя Рудзь, сябра праўлення беларускага згуртавання RAZAM e.V.