Дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне з 01.10.2021 г. да 31.10.2021 г.
Beitrag vom 22. November 2021
Сума ахвяраванняў, якія паступілі на рахунак нашага праекта з 01.10.2021 г. да 31.10.2021 г., складае 2.432,53 еўра. Дзякуй усім, хто давярае нашай працы і падтрымлівае дадзеную ініцыятыву!
Мы асабліва ўдзячныя рэгіянальнай групе беларусаў у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалiя за рэгулярную падтрымку праекта і беларусам Баварыi за ахвяраванне ў памеры 400 еўра.
У кастрычнiку дапамогу ў аплаце часовага жылля атрымалі 53 беларускіх уцекача, у тым ліку пяць сем’яў з непаўналетнімi дзецьмi. Са сродкаў праекта аплачвалася пражыванне ў хостэле. Час аказання дапамогі складаў ад некалькiх дзён да трох тыдняў.
Ад пачатку нашага праекта (снежань 2020 года) да канца кастрычнiка 2021 года разам з вамі мы дапамаглі каля 290 беларусам (улiчваючы дзяцей), якiя былі змушаныя пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій. На дадзены момант (21.11) наш праект аказвае дапамогу 14 чалавекам.
Заставайцеся з намі!
Фінансавая справаздача
Рэшта з мiнулага перыяда: 925 еўра
Ахвяраванні: 2.432,53 еўра
Выдаткі:
- Аплата жытла: 3.484,7 еўра
- Камісія за грашовыя пераводы: 34,00 еўра
- Агулам: 3.518,7 еўра
- Рэшта: – 161,00 еўра