Навiны праекта 04.06.2021

Beitrag vom 6. June 2021

Нягледзячы на складаныя умовы выезду з РБ, у партнэра нашага праекта ва Ўкраіне Free Belarus Center ня спыняюцца заяўкі на аказанне дапамогі. На сапраўдны момант часовае жыллё ў Кіеве прадастаўляецца 14 беларускім уцекачам, 11 з якіх пражываюць у кватэры, арэндаванай нашым праектам пад калiвiнг. З сярэдзіны траўня ў нашым распараджэнні кватэра, якая дазваляе засяліць да 12 чалавек. Дадзеная форма пражывання ўцекачоў з’яўляецца не толькі найбольш прымальнай па цане, але і самай камфортнай. Пра гэта сведчаць пазітыўныя водгукі нашых падапечных. Кватэра мэбляваная і абсталяваная ўсім неабходным для жыцця. Арэнда ў месяц – 835 еўра. Наш праект шукае людзей, гатовых на доўгатэрміновай аснове дапамагаць з аплатай калiвiнгу.

 

Разам мы пераможам!