Колiвiнг для беларускіх уцекачоў у Кіеве

Beitrag vom 9. July 2021

З сакавіка бягучага году для часовага засяленьня беларускіх уцекачоў у Кіеве нашым праектам арандуецца памястоўная кватэра для супольнага жытлаваньня – колiвiнг (CoLiving).

За чатыры месяцы часовы аседак тут змаглі знайсці болей 50-ці беларусаў, што былі змушаныя пільна пакінуць Радзіму.

У гэтай кватэры могуць адначасна пражываць блізу 14-ці чалавек, час жытлаваньня складае звычайна 3-ы тыдні.

Гэта бясспрэчны поспех нашага праекту: пры ўзьніклых абставінах супольнае жытлаваньне з’яўляецца аптымальнай ня толькі па кошце, але й па ўмовах пражываньня формай месцаваньня ўцекачоў.

 

Мы вельмі спадзяёмся на вашую далейшую падтрымку гэтага (на жаль усё яшчэ актуальнага) праекта. У цяперашні момант патрэбна дапамога ў аплаце колiвiнга за ліпень. Кошт арэнды складае 820-ць эўра штомесяц.

Ад моманту пачатка нашага праекта (снежань 2020) нашую дапамогу атрымалі больш за 170 беларускіх уцекачоў.