Дапамога ўцекачам ва Ўкраіне. Справаздача 19.03.21
Beitrag vom 19. March 2021
Паважаныя сябры!
Рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца, і гэта востра адчуваецца па нарастаючай загружанасці нашага праекта. Да нашых украінскіх партнёрам Free Belarus Center і “Родны Кут” штодня звяртаюцца па дапамогу беларусы, вымушаныя тэрмінова пакінуць краіну і якія маюць патрэбу ў жыццёва неабходным. Адначасова з ростам колькасьці ўцекачоў, з надыходам вясны растуць цэны за пражыванне ў хостэлах, чыімі паслугамі (як асноўнага месца засялення) мы карыстаемся. На цяперашні час (на 19.03) нашу дапамогу атрымліваюць 38 беларускіх уцекачоў, у ліку якіх 5 сем’яў з дзецьмі. Практычна ўсім без выключэння ў Беларусі пагражаў крымінальны пераслед і як вынік – турэмнае зняволенне. Многія з сем’яў перажылі візіты правяраючых інспекцый і запалохванне пазбаўленнем бацькоўскіх правоў.
Для часовага засялення наш праект цесна супрацоўнічае з трыма хостэламі. Акрамя гэтага, для мэтаў праекта арандуецца кватэра на 8 чалавек. У апошняй да нядаўняга часу пражывалі дзве сям’і з дзецьмі. Уцекачам, якія знайшлі схаднейшую (больш выгодную) па кошту кватэру, прадастаўляецца дапамога па аплаце арэнды за першы месяц. Многія ўцекачы, пазбавіўшыся з-за звальненняў і штрафаў яшчэ ў Беларусі сродкаў да існавання і выдаткаваўшы свае апошнія грошы на вымушаную эміграцыю, маюць патрэбу не толькі ў аплаце пражывання, але і ў прадуктах харчавання. Са сродкаў праекта людзям, якія запытваюць такую дапамогу, прадастаўляюцца адпаведныя сертыфікаты.
Падтрымаўшы наш праект, вы не толькі аказваеце дапамогу нашым суайчыннікам, якія апынуліся ў экстранай сітуацыі. Ваша дапамога – гэта перш за ўсё сігнал у Беларусь: «Мы салідарныя з вамі! Мы гатовыя падтрымаць вас, калі наступіць момант, калі вам і вашай сям’і пагражае небяспека. Мы РАЗАМ».