Агульны сход 02.04.21
Beitrag vom 31. March 2021
Шаноўныя сябры ды сяброўкі згуртаваньня,
Як ужо было абвешчана, тэрмін паўнамоцтваў дзейнай Рады неўзабаве скончыцца. Мы ўсьцешаныя шчыра запрасіць Вас на агульны сход 2 красавіка 2021 года ў 18:00.
На паседжаньні будуць абірацца раднікі/цы на наступныя 2 гады, г. зн. да 2 красавіка 2023 года.
Сустрэча будзе праходзіць у рэжыме онлайн праз Zoom. Дапаможнік як далучыцца да сходу, ды сьпіс кандыдатаў былі разасланыя загадзя.
Калі вы не атрымалі электроннага паведамленьня, калі ласка, выканайце наступныя дзеяньні:
1. праверце тэчку “Spam” і тэчку “Promotion” вашай паштовай скрыні.
2. калі вы не атрымалі ад нас ліста па электроннай пошце, калі ласка, напішыце на адрас contact@razam.de. Мы Вам ахвотна дапаможам.
Мы будзем радыя Вашаму ўдзелу, пытаньням і прапановам!
Пасля заканчэньня працэсу рэгістрацыі, ў нашага клюба нарэшце з’явіўся афіцыйны рахунак. З гэтага моманту, калі ласка, пералічвайце вашыя сяброўскія ўнёскі на:
Kontoinhaber: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Kreditinstitut: GLS Gemeinschaftsbank eG
Verwendungszweck: Mitgliedsbeitrag