Агульны сход Razam e.V. — 13 сьнежня

Beitrag vom 22. December 2022

13 сьнежня адбыўся апошні агульны сход сябровак і сяброў Згуртаваньня Razam e.V. На ім было:

▪️ галасаваньне за крайні тэрмін аплаты сяброўскіх складак у Згуртаваньне,

▪️ галасаваньне па ініцыятыве ахвяраваньняў Razam e.V. «Металашукальнікі для Ўкраіны»,

▪️ галасаваньне з нагоды пераносу даты выніковага агульнага сходу на студзень/люты 2023 году.

Сход пагадзіўся з крайнім тэрмінам аплаты сяброўскіх складак — штогод да 28-га лютага. Таксама сход ўхваліў ініцыятыву збору сродкаў для праекта «Металашукальнікі для Ўкраіны». Пытаньне пераносу даты выніковага агульнага сходу на студзень/люты 2023 году было падтрыманае.

Парадак вылучэньня кандыдатаў (-к) у раду Згуртаваньня будзе абвешчаны ўсім сяброўкам і сябрам, каб балатавацца на пасады.