Абрана новая рада

Beitrag vom 10. April 2021

У пятніцу 2 красавіка 2021 г. праз відэаплатформу Zoom адбыўся агульны сход аб‘яднання Razam e.V. У сесіі прынялі ўдзел ад 52 да 64 чалавек з 18:00 да 23:00. Для нямецкамоўных сяброў суполкі руска- і беларускамоўныя прамовы перакладаліся на нямецкую.

 

Самая галоўная тэма сходу вечара – гэта выбары ў раду Razam e.V. Адпаведным усебаковым галасаваннем, былі абраныя мадэратар сходу і падліковая камісія, а папярэдняе кіраўніцтва было распушчана.

 

Перад выбарамі члены старой рады распавялі пра сваю працу ў арганізацыі, пра свае дасягненні, пра тое колькі было ўкладзена сіл, часу, душы і сэрцы. I як бы далей не склаліся абставіны, яны заўсёды застануцца з арганізацыяй і заўсёды будуць дапамагаць чым могуць.

 

Пасля гэтага 56 удзельнікаў прыступілі да выбараў. Усяго ў члены рады на розныя пасады балатавалася больш за 12 чалавек. Па выніках онлайн галасавання быў вызначаны наступны склад пашыранай рады і аўдытары на тэрмін да 2023 года:

 

1-ы старшыня: Антон Нядзелька
2-гі старшыня: Юлія Салаўёва
Скарбнік: Яўген Федаравіч
Засядальнікі: Дзяніс Бруеў, Элізабэт Чыгрын, Алесь Маісеенка, Андрэй Румянцаў, Эн Шкор і Алена Бачанаў
Аўдытары: Александрына Калеснікава і Лена Борыс

 

У рамках сустрэчы, сярод іншага, былі абмеркаваны змена лагатыпа аб‘яднання і нядаўна распачаты праект “Няўрадавыя арганізацыі і эксперты за дэмакатыю ў Беларусі”.

 

Абраная рады выказвае падзяку кожнаму з удзельнікаў сходу і асабліва былой радзе, старшыні, сакратару, перакладчыцы і лічбавай камісіі сходу. Кожны сябар Razam e.V. уносіць важную ролю ў развіццё нашага аб’яднання. Мы не самотныя і падтрымліваем адзін аднаго ў імкненні да дабрабыту Беларусі.

 

Новая рада хацела б падзякаваць ўсіх вас за давер, якi вы нам аказалі! Мы працягнем працу распачатую папярэдняй рады і прыкладзем максімум намаганняў выкарыстоўваючы ўсе наяўныя магчымасці для падтрымкі дэмакратычнага развіцця беларускага грамадства.