АБРАНА НОВАЯ ПАШЫРАНАЯ РАДА RAZAM e.V.
Beitrag vom 1. March 2023
Праз амаль два гады мы на агульным сходзе 21 лютага 2023 году разьвіталіся з папярэдняй Радай і абралі новы склад Рады. У пашыраны склад Рады былі абраныя:
- Юлія Салаўёва, 1-ая старшыня
- Іна Румянцава, 2-ая старшыня
- Яўген Федаровіч, скарбнік
- Лена Боррыс, асэсарка
- Іна Валіцкая, асэсарка
- Яўгенія Гукава, асэсарка
- Алесь Маісеенка, асэсар
- Марыя Рудзь, асэсарка
- PD dr. Дзьмітрый Чыгрын, асэсар
Новымі касавымі рэвізорамі абраныя:
- Натальля Гамановіч
- Александрына Калесьнікава
- Сяргей Ярмола
Поўны пратакол, а таксама справаздачы папярэдняй Рады могуць быць прагледжаныя нашымі ўдзельнікамі праз EasyVerein. Мы выказваем асаблівую падзяку сябрам папярэдняй Рады, якія суправаджалі й узмацнялі RAZAM у надзвычай складаны час:
- Антон Нядзелка, 1-ы старшыня
- Юлія Салаўёва, 2-ая старшыня
- Яўген Федаровіч, скарбнік
- Лізавета Чыгрын, асэсарка
- Дзяніс Бруеў, асэсар
- Алесь Маісеенка, асэсар
- Андрэй Румянцаў, асэсар
- Ганна Шкор, асэсарка
- Лена Шулькіна, асэсарка
Дзякуючы Антону Нядзелку й ягоным калегам з Рады, RAZAM сёньня з‘яўляецца паважаным аб’яднаньнем, якое актыўна бярэ ўдзел у шматлікіх праектах і ініцыятывах і стала незаменнай часткай беларускай супольнасьці ў Нямеччыне. Для новай Рады вялікі гонар і адказнасьць працягваць гэтую справу. Мы дзякуем усім сябрам Згуртаваньня за аказаны нам давер, і радыя супрацы ў два наступныя гады!