Aгульны сход
Beitrag vom 6. October 2020
2 кастрычніка адбыўся агульны сход RAZAM, дзе мы змянілі статут і абралі новае праўленне. Гэтыя змены дапамогуць палепшыць структуру аб’яднання. Хутка мы прадставім новае праўленне ў сацыяльных сетках RAZAM.
Мы – беларуская супольнасць RAZAM, частка беларускай дыяспары ў Германіі. Наша згуртаванне было заснаванае 9 жніўня 2020 года і зараз знаходзіцца на этапе рэгістрацыі ў натарыуса і ў падатковай інспекцыі Берліна.
Наша аб’яднанне ў цяперашні час актыўна прымае новых сяброў і сябровак і актыўна пашыраецца геаграфічна. Гамбург, Гановер, Брэмен, Мюнхен і Берлін ужо з намі!