Гуманітарная дапамога.

Beitrag vom 10. September 2020

У Беларусі так шмат лакальных грамадзянскіх ініцыятыў, якія робяць тоны важнай і нябачнай працы ў сацыяльнай сферы. Ім часта патрэбная дапамога з самым неабходным, бо ў беларускіх рэгіёнах не стае рэсурсаў нават на мэблю і сродкі гігіены.

Адзін з напрамкаў работы RAZAM – гэта гуманітарная дапамога. Мы актыўна развіваем супрацоўніцтва з нямецкімі і еўрапейскімі партнёрамі, каб падтрымаць грамадзянскую супольнасць у рэгіёнах Беларусі ў гэты няпросты для нас усіх час. Адзін з нашых новых партнёраў OSTHILFE HUMANITÄRE INITIATIVE e.V. (http://osthilfe.org/) рэгулярна арганізуе гуманітарную дапамогу для беларускіх сацыяльных ініцыятыў. Проста зараз яны збіраюць рэчы, каб накіраваць іх у Пружаны, дабрачыннай арганізацыі “Высакароднасць”, якая ўжо даўно падтрымлівае мясцовыя дамы інвалідаў, дзіцячыя прытулкі, дамы састарэлых і ўразлівыя групы ў горадзе. Гаворка ідзе пра базавыя рэчы, як сродкі гігіены, пасцельная бялізна, адзенне, посуд і дзіцячыя цацкі. Перавезці гэтыя рэчы ў Беларусь дапаможа ірландская арганізацыя Munster Chernobyl Aid “Another Journey of Hope”.

А мы можам падтрымаць збор сродкаў, каб забяспечыць пружанскія прытулкі ўсім неабходным. Каб дапамагчы нам у гэтай справе, калі ласка, перавядзіце невялікую суму па вашых магчымасцях і жаданні на гэты рахунак:

Volksbank Schlangen eG

IBAN: DE 77 4006 9283 0105 6401 00

BIC: GENODEM1SLN

Verwendungszweck: Hilfe für Belarus, Name, Anschrift

Пазначце сваё імя і адрас, калі вы хацелі б атрымаць пацвярджэнне аб ахвяраванні.

RAZAM мы сіла!