Дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне з 01.08.2021 г. да 31.08.2021 г.
Beitrag vom 8. September 2021
Сума ахвяраванняў, якія паступілі на рахунак нашага праекта з 01.08.2021 г. да 31.08.2021 г., складае 2.014,94 еўра. За гэты час дапамогу ў аплаце часовага жылля атрымалі 42 беларускіх уцекача, у тым ліку адна сям’я з непаўналетнім дзiцём.
Са сродкаў праекта аплачвалася пражыванне ў хостэле і ў арэндаванай для праекта кватэры (калівінг). Час аказання дапамогі складаў ад некалькiх дзён да шасцi тыдняў. Акрамя гэтага, былі аплачаныя тэрміновыя медыцынскія выдаткі аднаму з бежанцаў, чый стан здароўя пагоршыўся пасля працяглага знаходжання ў СІЗА.
Ад пачатку нашага праекта (снежань 2020 года) да канца ліпеня 2021 года разам з вамі мы дапамаглі каля 230 беларусам (улiчваючы дзяцей), якiя былі змушаныя пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій. На дадзены момант (05.09) наш праект аказвае дапамогу 18 чалавекам.
Дзякуй усім, хто давярае нашай працы і падтрымлівае дадзеную ініцыятыву!
Фінансавая справаздача
Рэшта з мiнулага перыяда: 1.090,68 еўра
Ахвяраванні: 2.014,94 еўра
Выдаткі:
Аплата жытла: 2.292,17 еўра
Медыцынскія выдаткі: 150 еўра
Камісія за грашовы пераводы: 35,50 еўра
Агулам: 2.477,67 еўра
Рэшта: 627,96 еўра