Мы наймаем: Міні-джоб у сферы сацсетках
Beitrag vom 11. December 2021
RAZAM e.V. шукае супрацоўнікаў у сферы сацсетках.
Напрамак: вядзенне сацсетак і праца з прэсай
Мы прапануем дзве пазіцыі:
- Першая пазіцыя: 450 €/месяц, 40 гадзін у месяц
- Валоданне нямецкай мовай на узроўні роднай мовы
- Валоданне беларускай/рускай мовай пажаданыя, але не абавязковыя
2. Другая пазіцыя: 450 €/месяц, 40 гадзін у месяц
- Валоданне беларускай і/ці руская мовай(мі) на узроўні роднай
- Валоданне нямецкай мовай на ўзроўні B2 (мінімум)
- Вельмі добрыя веды аб сітуацыі ў Беларусі
Задачы
Асноўная задача будзе заключацца ў асвятленні ініцыятываў і падзей RAZAM e.V.
1. Вядзенне сацыяльных сетак: Instagram, Facebook, Twitter, Telegram Channel (магчыма, LinkedIn).
2. Напісанне тэкстаў для сацыяльных сетак, візуальны дызайн.
3. Стварэнне і вядзенне кантэнт-плана.
4. Падрыхтоўка Stylebook / кіраўніцтва па карыстанню сацыяльнымі сеткамі / шаблонаў.
5. Стварэнне кантэнту для вэб-сайта.
Досвед працы ў SMM пажаданы, але не абавязковы. Калі Вы толькі часткова адпавядаеце зазначаным патрабаванням, але вельмі зацікаўленыя ў беларускай тэматыцы і развіцці RAZAM e.V., мы будзем рады атрымаць вашу заяўку. Дасылайце вашае рэзюмэ, прыклады тэкстаў, якія вы напісалі і/ці прыклады сацыяльных сетак, якія вы вялі на vorstand@razam.de.
Адна з пазіцый фінансуецца Heintze Stiftung. 20% працоўнага часу будзе прысвечана задачам фонду. Супрацоўнік афіцыйна будзе лічыцца супрацоўнікам фонду Heintze Stiftung.