Паштоўкі затрыманым.
Beitrag vom 1. October 2020
Прэзідэнцкая кампанія 2020-га года ў Беларусі ўражвае неймаверным маштабам рэпрэсій з боку дзеючай улады ў дачыненні да палітычных апанентаў. Па звестках праваабарончых арганізацый, спіс палітычных зняволеных налічвае ўжо 828 чалавек.
Сотні грамадзян краіны апынулiся за кратамі за ўдзел у мірных акцыях салідарнасці ў розных гарадах Беларусі. Зараз нашым суайчыннікам як ніколі неабходныя цёплыя словы падтрымкі. Іх можна даслаць паштоўкай ці лістом на адрас установы, дзе знаходзяцца затрыманыя. Будзьма салідарнымі!
Звярніце, калі ласка, увагу на агульныя правілы, якімі варта кіравацца пры напісанні лістоў і паштовак затрыманым.