Індустрыйны прафзвяз металургаў праяўляе салідарнасць з мірным пратэстам у Беларусі
Beitrag vom 5. December 2020
Салідарнасць без меж! Індустрыйны прафзвяз металургаў Германіі праяўляе салідарнасць з мірным пратэстам працоўных у Беларусі і заклікае Камітэт па ўсходнееўрапейскіх эканамічных адносінах не заставацца ўбаку і адркыта выказаць пазіцыю ў дачыненьні да падзей у Беларусі. Тэкст ліста прыводзім ніжэй.
Камітэт па ўсходнеэўрапейскіх эканамічных адносінах
спадар Олівер Гермес
– Старшыня ўправы –
Breite Straße 29
10178 Berlin
Апошнія падзеі ў Беларусі
Шаноўны спадар Гермес,
Мы з вялікай заклапочанасьцю назіраем за развіцьцём падзей у Беларусі. Мірныя пратэсты супраць відавочна сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў доўжацца ад жніўня 2020 года. Гэтыя пратэсты падтрымваюцца шырокай грамадскай супольнасьцю. Шматлікія працоўныя бяруць гэтаксама ўдзел у акцыях пратэсту й страйках на сваіх заводах.
Дзеяньні супраць пратэстоўцаў становяцца ўсе больш акрутнымі. На сёняшні дзень арыштавана больш за 26 000 чалавек. Пратэстоўцаў зьбіваюць, зьневажаюць, арыштоўваюць і катуюць. Пратэстоўцы-працаўнікі запалохваюцца працадаўцамі, іх заробкі і грашовыя дапамогі скарачаюцца, шмат хто звальняецца. Пры гэтым яшчэ йіх выклікаюць на допыт дзяржаўныя ворганы, пераследуюць ў судовым парадку, арыштоўваюць ды даюць прысуд.
Шмат якія нямецкія кампаніі вядуць актыўную дзейнасць у Беларусі, ці падтрымваюць дзелавыя адносіны з беларускімі кампаніямі. Такім чынам у сітуацыі, што склалася, яны ўскосна падтрымваюць рэжым А. Лукашэнкі.
03.11.2020 Вы запатрабавалі: “Працэс мірнага дыялогу больш няможна адкладаць”. Вы канстатавалі масавыя запалохваньні, відавочна неабгрунтаваныя арышты, а таксама тое, што на вуліцах прысутнічаюць вайскоўцы. Вы заклікалі заснаваць “круглы стол” у якасьці першага кроку на шляху да ўрэгуляваньня канфлікту, які працягваецца ўжо некалькі месяцаў.
На жаль, у гэты час мы назіраем масавае ўзмацненьне рэпрэсій. Шумавыя гранаты выкарыстоўваюцца для здушэньня мірных пратэстаў, усё часьцей паступаюць паведамленьні пра катаваньні й зьдзекаваньні з арыштаваных дэманстрантаў, а таксама пра першыя сьмерці ў выніку жорсткага ўжываньня сілы.
Мы не можам трываць падобны стан рэчаў у цэнтры Эўропы. Словы і заклікі ўжо не дастатковыя. Нямецкі бізнес не павінен падтрымваць жорсткі рэжым Лукашэнкі датуль, пакуль ён не будзе гатоў размаўляць з грамадскай супольнасьцю й апазіцыяй у сваёй краіне ды адмовіцца ад ужываньня гвалту.
Мы чакаем ад Вас выразнай публічнай пазіцыі ў дачыненьні да падзей у Беларусі, наступальнай рыторыкі за спыненьне гвалту, выразнага патрабаваньня да дзелавых партнэраў у Беларусі шанаваць правы чалавека й правы працоўных ды не браць удзел у рэпрэсіях. Павага праў працаўнікоў і праў чалавека павінна быць неадменнай умовай добрых дзелавых зносінаў, якія знаходзяцца пад пагрозай з прычыны цяперашніх рэпрэсій.
Вы, як прадстаўнік нямецкай эканомікі, павінны выразна данесьці гэта да беларускага ўрада, а таксама да беларускіх дзелавых партнэраў. Ужываючы жорсткія захады супраць шырокіх пластоў грамадства, Лукашэнка ўводзіць сваю краіну ў палітычную, сацыяльную і эканамічную катастрофу.
З найлепшымі зычэньнямі
Ёрг Хофман
1-ы старшыня