Рэпрэсіям у Беларусі няма канца, і сытуацыя няўхільна пагаршаецца. Кожны дзень людзі губляюць працу, студэнты — месцы ва ўніверсітэтах. У дадатак да гэтага, людзей затрымліваюць на вуліцы, непасрэдна на працы ці дома. Калі адзін з бацькоў трапляе ў турму, многія сем’і губляюць сродкі для існаваньня. Многія вымушаныя, падчас раптоўных, часта начных, вобшукаў пакінуць дом і нават не пасьпяваюць спакаваць самае неабходнае. У такіх умовах многім людзям вельмі цяжка пераадолець бюракратычныя перашкоды.
Што патрэбна пацярпелым
У першы, крытычны перыяд пацярпелыя ў Беларусі, як і ўцякачы, не арыентуюцца ў бюракратычных працэсах і ня ведаюць, якія фармуляры і як трэба запаўняць, каб атрымаць дапамогу ад асацыяцыяў і арганізацыяў.
Фондам і арганізацыям дапамогі патрэбны час дзеля праверкі й верыфікацыі. Аднак, пацярпелым неабходная вельмі кароткатэрміновая фінансавая дапамога на самае неабходнае, напрыклад, харчаваньне й жыльлё, каб пераадолець гэты час.
Якую дапамогу мы прапануем
Ініцыятыва «Emergency Help» дапамагае тым, хто падвяргаецца палітычнаму перасьледу ў Беларусі, пераадолець час паміж ад’ездам і пачаткам атрыманьня рэгулярнай дапамогі, калі ў Нямеччыне ўжо будзе нададзены статус уцякача. Мы аператыўна аказваем пацярпелым аднаразовую абмежаваную фінансавую дапамогу. Гэта тычыцца ўсіх, хто трапіў у бяду ў сувязі з рэпрэсіямі ў Беларусі.
Усе выплаты сродкаў ажыцьцяўляюцца толькі пасля пільнай праверкі й пацьверджаньня кожнага выпадку.
Гэтая ініцыятыва была зааснаваная беларускай дыяспарай Гамбургу.