Першая гадавіна поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну
Beitrag vom 22. February 2023
Гэты ліст нашым украінскім сябрам – нашая адозва ў першую гадавіну шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Мы наўмысна публікуем гэта 22 лютага, таму што гэты юбілей павінен цалкам належаць галасам нашых украінскіх сяброў.
Пакуты Ўкраіны цяжка перадаць словамі – некалі квітнеючыя шматлюдныя гарады, такія як Марыюпаль ці Бахмут, былі зраўняныя зь зямлёй. Восем мільёнаў чалавек сталі бежанцамі ў сваёй краіне, восем мільёнаў вымушаныя жыць за мяжой, а амаль 3 мільёны чалавек былі дэпартаваныя. Масавыя пахаваньні. Катаваньні. Генацыд.
Мы смуткуем разам з вамі па кожнай ахвяры, якую вы павінны аплакваць. Мы сёньня ў глыбокай пашане схіляем галовы перад вашай мужнасьцю, гераічнымі подзьвігамі абаронцаў Украіны.
Нягледзячы на усю боль і гнеў, мы, якія лічым сябе часткай беларускага дэмакратычнага руху супраціву, нясем асаблівую адказнасьць, таму што саагрэсары ў Менску дзейнічаюць ад імя нашай краіны. Вы справядліва чакаеце, што мы падтрымаем вас ня толькі словам, але й справай у вашай барацьбе за свабоду, мір і будучыню Ўкраіны.
Таму сёньня мы маем чатыры выразныя заклікі нямецкім палітыкам і грамадзкасьці:
- Пад расейскай акупацыяй міру быць ня можа. Ні для Ўкраіны, ні для Беларусі, ні для Эўропы!
- Кожны аблудны кампраміс з расеяй умацоўвае Пуціна й Лукашэнку й цэмэнтуе два фашыстоўскія рэжымы, ад бесчалавечнай палітыкі якіх пакутуюць мільёны людзей!
- Леташняя нерашучасьць у пастаўках зброі каштавала дзясяткаў тысячаў жыцьцяў. Украіне патрэбна ўся неабходная падтрымка, каб яна магла неадкладна, цалкам і назаўсёды вызваліць акупаваныя тэрыторыі й заўсёды быць здольнай абараняць тэрытарыяльную цэласнасйць сваёй краіны. Ад гэтага не ў апошнюю чаргу залежыць будучыня Эўропы.
- Кожны, хто мае дачыненьне да катаваньняў, забойстваў і злачынстваў супраць народа Ўкраіны, незалежна ад таго, з расеі ці Беларусі, павінен паўстаць перад міжнародным судом. Гэта быў бы першы крок на шляху да аднаўленьня міжнароднага права й справядлівасьці.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!