Конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў
Beitrag vom 16. August 2023
Аб’яднанне RAZAM e.V. і праграма SCIENCE AT RISK Emergency Office аб’яўляюць конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў на наступныя тэмы:
- Лобі беларускага рэжыму ў ЕС і міжнародных арганізацыях.
- Псіхасацыяльная дапамога беларусам: актуальныя патрэбы і эфектыўнасць існуючых праграм.
- Рэпрэсіі і дыктатура як пакаленчая траўма і спосабы яе пераадолення на палітычным узроўні.
- Перспектыва ўступлення дэмакратычнай Беларусі ў ЕС: выклікі, перашкоды, магчымасці.
- Санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму: эфектыўнасць і спосабы абыходу.
Вы таксама можаце прапанаваць аналітычныя матэрыялы на падобныя тэмы, аднак прыярытэт пры адборы concept notes будзе аддавацца тэмам, пазначаным вышэй.
Ганарар за напісанне артыкула – 750 EUR. У рамках конкурсу будзе аплачана напісанне пяці артыкулаў. Нажаль, мы не можам выплачваць ганарар навукоўцам, якія ўжо атрымлівалі фінансавую падтрымку ад SCIENCE AT RISK Emergency Office.
Крытэрыі ўдзелу
Вы можаце прыняць удзел у конкурсе, калі:
- Вы займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў адной з наступных інстытуцый Беларусі:
- Акадэмія навук, дзяржаўныя ці прыватныя ўніверсітэты;
- гістарычныя архівы і музеі (на пасадзе навуковага супрацоўніка);
- аналітычныя цэнтры;
- арганізацыі грамадзянскай супольнасці.
- Вы не можаце працягваць займацца даследаваннямі праз рэпрэсіі, звязаныя з вашай палітычнай і грамадзянскай пазіцыяй (са жніўня 2020 года). Да гэтага адносяцца звальненне і непадаўжэнне выкладчыцкага/даследчага кантракту, ціск з боку адміністрацыі, неабходнасць пакінуць краіну з-за пагрозы асабістай бяспецы і свабодзе і г.д.. Мы разглядаем кожны выпадак індывідуальна і не абмяжоўваемся прыведзенымі вышэй прыкладамі. У некаторых сітуацыях мы можам дадаткова звязацца з вамі, каб удакладніць дэталі, звязаныя з сітуацыяй рызыкі.
Наступныя крокі
Патрабаванні да concept note
Concept note — гэта кароткае апісанне асноўнай ідэі матэрыялу, які вы хацелі б прапанаваць для ўдзелу ў конкурсе.
Патрабаванні да concept note:
- уключае кароткае ўвядзенне ў праблематыку тэксту, асноўныя даследчыя пытанні ці тэзісы, якія будуць раскрыты ў тэксце, прыблізнае апісанне метадалогіі і эмпірычнага матэрыялу, на аснове якіх зроблены высновы;
- аб’ём дакумента — не больш за 2 старонкі тэксту ў фармаце .pdf.
Патрабаванні да артыкула
- аб’ём ад 7000 знакаў
- матэрыял павінен быць арыгінальным і неапублікаваным раней
- крайні тэрмін на падачу: 31 жніўня
Падача дакументаў
Каб прыняць удзел у конкурсе, запоўніце анкету і загрузіце concept note па спасылцы:
Абарона вашых дадзеных
Мы апрацоўваем вашыя персанальныя дадзеныя ў адпаведнасці з прынцыпамі, выкладзенымі ў Агульным рэгламенце ЕС па абароне дадзеных (GDPR).
Кантралёрам сабраных дадзеных з’яўляецца арганізацыя Akademisches Netzwerk Osteuropa e.V. Сабраныя дадзеныя не перадаюцца трэцім асобам. Мы гарантуем ананімнасць аўтараў, якія даслалі да нас concept note.
Пытанні бяспекі аўтараў будуць вырашацца з імі індывідуальна пасля адбору concept note.
Па ўсіх пытаннях вы можаце звязацца з намі праз e-mail: support.bel@science-at-risk.org