Праект са знешнім фінансаваннем
«Вольны хор»
Канцэрты знакамітага беларускага пратэстнага хору (Германія/Польшча)
«Вольны хор» быў заснаваны ў жніўні 2020 года ў адказ на сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і наступныя рэпрэсіі з боку ўладаў. Некалькі прафесійных музыкаў выйшлі на прыступкі Мінскай філармоніі і пачалі спяваць галоўны духоўны гімн усіх беларусаў — «Магутны Божа». Іншыя музыкі і прыхільнікі пратэстаў далучыліся да хору і пачалі выступаць на вуліцах, у гандлёвых цэнтрах, бібліятэках, на вакзалах і ў іншых грамадскіх месцах. Так нарадзіўся «Вольны хор», які працягвае сваю дзейнасць і па сённяшні дзень, нягледзячы на найжорсткія рэпрэсіі, і таму заўсёды выступае ананімна, у масках.
Пры падтрымцы розных фінансавых арганізацый, у тым ліку Фонду нямецка-польскага супрацоўніцтва, мы арганізавалі серыю канцэртаў і флэшмобаў у Берліне летам 2021 года, а восенню 2021 года — у Берліне і некалькіх польскіх гарадах.
