RAZAM на Першым Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі
Beitrag vom 23. September 2023

16-17 верасня Інстытут беларускай культуры Inbelkult 2.0 правёў Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ў горадзе Варшава.
Галоўнай мэтай Кангрэса быў пошук і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захавання культурнай спадчыны Беларусі.
Падчас Кангрэса абмяркоўваліся шляхi для стварэння і рэалізацыі мастацкiх праектаў, падтрымкi дзеячаў культуры ў Беларусі і за яе межамі. Кангрэс быў створаны для наладжвання сувязяў і супрацы паміж беларускімі і еўрапейскімі творцамі і культурнымі арганізацыямі, а таксама для інфармавання мiжнароднай супольнасцi аб актуальнай сітуацыі з рэпрэсіямі беларускіх творцаў і культурных арганізацый у Беларусі.
Сябры RAZAM Іна Валіцкая (сяброўка Пашыранай Рады асацыацыі, кіраўніца працоўнай групы па культуры. Адна з арганізатарак фестывалю беларускай культуры ў Нямеччыне Minsk x Minga) і Зміцер Чэ (каардынатар ініцыятывы Razam Kunst, рэжысёр) распавялі пра спецыфіку супрацы менавіта з нямецкімі арганізацыямі, а таксама пра культурніцкія імпрэзы, якія ладзяцца ў Берліне (RazamKunst) і Баварыі (Minsk x Minga).