Categories
razam

Гуманітарная дапамога Украіне

Паважаныя чальцы аб’яднання RAZAM, дарагія сябры,
Мы ўзрушаны тым, што ўкраінскія гарады абстрэльваюцца Расіяй і сотні тысяч жанчын і дзяцей вымушаныя пакінуць краіну, у той час як іх мужы застаюцца абараняць Украіну, часам голымі рукамі. Мы ўвесь час на сувязі з нашымі партнэрамі ва Ўкраіне, якія падтрымліваюць беларускіх уцекачоў, змушаных зараз ізноў перасяляцца. На гэты раз з Украіны ў Польшчу ці
іншыя бяспечныя краіны.

Сумесныя дэманстрацыі з украінскімі арганізацыямі па ўсёй Германіі, тэрміновы збор адзення і медыкаментаў, дапамога ў размяшчэнні і юрыдычныя кансультацыі для ўцекачоў… Усё гэта мы робім з дапамогай шматлікіх каналаў сувязі і кантактаў. Што яшчэ мы можам рабіць? Чым яшчэ мы можам дапамагчы? Гэтыя пытанні зараз займаюць нас кожную гадзіну і штодня. Часам на іх некалькі варыянтаў адказу, таму мы заклікаем нашых сяброў і беларускую дыяспару ахвяраваць сродкі.

Калі ласка, зрабіце ахвяраванне на карысць ініцыятывы RAZAM e.V. “Гуманітарная дапамога Украіне”, каб мы маглі хутка і сістэматычна рэагаваць на просьбы арганізацыяў, якія звяртаюцца да нас за падтрымкай. Як заўсёды, мы апублікуем справаздачу аб выкарыстанні сродкаў. Дзякуй за ваш уклад і падтрымку!

Іншыя спосабы падтрымаць нас вы знойдзеце ў табулятары галоўнай старонкі https://razam.de

Жыве Беларусь! Слава Украіні!
Бенефіцыяр: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.
IBAN: DE14430609671186206000
BIC: GENODEM1GLS
Банк: GLS Gemeinschaftsbank eG
Мэта: Гуманітарная дапамога Украіне