
Прэзідэнцкая кампанія 2020-га года ў Беларусі ўражвае неймаверным маштабам рэпрэсій з боку дзеючай улады ў дачыненні да палітычных апанентаў. Па звестках праваабарончых арганізацый, спіс палітычных зняволеных налічвае ўжо 72 чалавек.
Сотні грамадзян краіны апынулiся за кратамі за ўдзел у мірных акцыях салідарнасці ў розных гарадах Беларусі. Зараз нашым суайчыннікам як ніколі неабходныя цёплыя словы падтрымкі. Іх можна даслаць паштоўкай ці лістом на адрас установы, дзе знаходзяцца затрыманыя. Будзьма салідарнымі!
Паштоўкі і маркі з актуальнымі матывамi вы можаце набыць на сайце: kartenachbelarus.de Звярніце, калі ласка, увагу на агульныя правілы, якімі варта кіравацца пры напісанні лістоў і паштовак затрыманым.