Дапамога беларускім уцекачам

Beitrag vom 6. December 2020

Дарагія сябры,

у сувязі з тым што колькасць людзей, вымушаных пакінуць Беларусь па прычыне перасьледаў, за апошнія месяцы значна павялічылася, згуртаваньне “Razam V.i.G” стварыла працоўную групу “Дапамога беларускім уцекачам”. Шмат хто з вас ужо аказваюць асабістую дапамогу беларусам, якія знаходзяцца ў Польшчы, Літве ці Ўкраіне. Разам з тым перад беларускімі дыяспарамі сьвету стаіць задача арганізацыі сістэмнай і скаардынаванай дапамогі. Гэтую задачу ў Германіі бярэцца выконваць нашая працоўная група.

Як мы працуем / плянуем працаваць:

  • Мы наладзілі сувязь з групамі валянтэраў, што працуюць з уцекачамі на месцах і якія прадстаўляюць нам зьвесткі пра патрэбную дапамогу.
  • Мы наладзілі кантакты з фондамі – злучным звяном паміж жадаючымі дапамагчы й тымі хто маюць патрэбу ў дапамозе ў выпадку збору ахвяраваньняў.
  • Мы дапамагаем толькі тым людзям, якія прайшлі верыфікацыю па ўжо ўстоянай схеме.
  • Мы кантралюем увесь ланцужок перасоўваньня фінансаў і даем справаздачы.
  • Мы супрацоўнічаем па кірунку “дапамога беларускім уцекачам” з “Kulturverein Belarus V.i.G”.

Найважнейшым кірункам нашай працы ў цяперашні момант з’яўляецца дапамога беларускім уцекачам ва Ўкраіне. З прычыны адсутнасці візавага рэжыму і моўнага бар’ера менавіта Ўкраіна стала важным пунктам прызначэньня беларускіх беглякоў. Пры гэтым уцекшым сюды беларусам не аказваецца аніякай падтрымкі з боку дзяржавы. Асабліва востра стаіць пытаньне прадастаўленьня часовага жытла. Частковае рашэньне гэтай праблемы з’яўляецца мэтай нашага першага праекта дапамогі, што стартуе сёньня.

Больш дэталёвую інфармацыю пра праект і спосабы збору сродкаў вы знойдзеце тут:

Website: https://razam.de/ru/bezhenzy-ukraine
Facebook: https://www.facebook.com/razam.refugee.help
Telegram: https://t.me/razam_refugee_help

З павагай,
Антон Нядзелька (Потсдам), Наталiя Дзянiсава (Кобленц),
Алена Заблоцкая (Берлин), Сямён Іомдзін (Франкфурт),
Наталля Гамановiч (Гамбург)

Кантакт: refugee@razam.de