Kraina Media Sandbox: Open call for Belarusian media workers
Kraina Media Sandbox: Open call for Belarusian media workers
Beitrag vom 27. Juli 2023
Kraina Media і RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі абвяшчае набор на адукацыйную праграму для спецыялістаў медыя і тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту.
Для каго гэтая праграма?
Для смелых, творчых, прадпрымальных людзей, якія адчуваюць недахоп кантэнту пра беларускую культуру, кантэнту, які падымае дыскусіі аб шляхах развіцця Беларусі ў будучыні і вопыце іншых краін.
А менавіта:
Чаго чакаць ад праграмы?
На працягу 2023 года будуць арганізаваныя тры паездкі ў Германію:
- 03 верасня – 09 верасня;
- 15 кастрычніка – 21 кастрычніка;
- 26 лістапада – 02 снежня.
Падчас гэтых паездак мы будзем сустракацца і абменьвацца вопытам з журналістамі вядучых медыя краіны, спецыялістамі, якія распрацоўваюць брэндынг. Акрамя гэтага, мы будзем працаваць над пілотнымі праектамі і размаўляць з прадстаўнікамі арганізацый Усходняга партнёрства.
Патрабаванні да кандыдата
- Любоў да Беларусі.
- Вопыт працы над медыяпрадуктамі, іх запуску, прасоўвання ці развіцця суполкі медыяпрафесіяналаў.
- Кантакт чалавека, які можа вас рэкамендаваць.
- Магчымасць паездкі ў Германію (віза, ВНЖ ці іншы дакумент, які дазваляе знаходзіцца ў Германіі падчас праграммы).
Чаго мы чакаем ад удзельникаў
- Вы прымаеце ўдзел ў паездках у Германію.
- Вы зацікаўлены ў тым, каб даведацца аб вопыце вашых калег (нямецкіх і беларускіх), гатовы падзяліцца сваімі ведамі.
- Вы прымаеце ўдзел ў дыскусіях пра развіццё суполкі, дапамагаеце распрацаваць правілы, па якім будзе працаваць Sandbox.
- Вы застаецеся часткай суполкі і пасля адукацыйнай праграмы
Плюсам будзе …
А што такое KRAINA Sandbox?
Гэта суполка, якая аб‘ядноўвае беларускіх медыйшчыкаў, даследчыкаў і ўсіх тых, хто займаецца стварэннем і прасоўваннем медыяпрадуктаў каб абменьвацца вопытам, ведамі, дапамагаць адзін аднаму і насычаць беларускую медыяпрастору новымі праектамі.
Мэта гэтых пректаў — распавядаць пра беларускую культуру, вывучаць і папулярызаваць вопыт іншых краін.
Засталіся пытанні? Напішыце нам:
Праект фінансуецца: