Kraina Media Sandbox: Open call for Belarusian media workers

Kraina Media Sandbox: Open call for Belarusian media workers

Beitrag vom 27. Juli 2023

Kraina Media і RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі абвяшчае набор на адукацыйную праграму для спецыялістаў медыя і тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту.

Падача заявак
да 4 жніўня 2023!

0
0
0
0
Days
0
0
Hours
0
0
Minutes
0
0
Seconds

Для каго гэтая праграма?

Для смелых, творчых, прадпрымальных людзей, якія адчуваюць недахоп кантэнту пра беларускую культуру, кантэнту, які падымае дыскусіі аб шляхах развіцця Беларусі ў будучыні і вопыце іншых краін.

А менавіта:

  • для тых, хто працуе ў медыя ці стварае медыяпрадукты

  • для спецыялістаў PR і маркетынга
  • для тых, хто развівае суполкі медыяпрафесіяналаў Беларусі

Чаго чакаць ад праграмы?

На працягу 2023 года будуць арганізаваныя тры паездкі ў Германію:

  • 03 верасня – 09 верасня;
  • 15 кастрычніка – 21 кастрычніка;
  • 26 лістапада – 02 снежня.

Падчас гэтых паездак мы будзем сустракацца і абменьвацца вопытам з журналістамі вядучых медыя краіны, спецыялістамі, якія распрацоўваюць брэндынг. Акрамя гэтага, мы будзем працаваць над пілотнымі праектамі і размаўляць з прадстаўнікамі арганізацый Усходняга партнёрства.

Патрабаванні да кандыдата

  • Любоў да Беларусі.
  • Вопыт працы над медыяпрадуктамі, іх запуску, прасоўвання ці развіцця суполкі медыяпрафесіяналаў.
  • Кантакт чалавека, які можа вас рэкамендаваць.
  • Магчымасць паездкі ў Германію (віза, ВНЖ ці іншы дакумент, які дазваляе знаходзіцца ў Германіі падчас праграммы).

Чаго мы чакаем ад удзельникаў

  • Вы прымаеце ўдзел ў паездках у Германію.
  • Вы зацікаўлены ў тым, каб даведацца аб вопыце вашых калег (нямецкіх і беларускіх), гатовы падзяліцца сваімі ведамі.
  • Вы прымаеце ўдзел ў дыскусіях пра развіццё суполкі, дапамагаеце распрацаваць правілы, па якім будзе працаваць Sandbox.
  • Вы застаецеся часткай суполкі і пасля адукацыйнай праграмы

Плюсам будзе …

  • У вас ёсць ідэя для праекта, які вы ужо пэўны час хацелі зрабіць, але не ведалі як. Прыклады такіх праектаў можна знайсці тут
  • Вы гатовы напісаць артыкул пра вашыя ўраджанні і пра тое, аб чым вы даведаліся падчас праграмы

А што такое KRAINA Sandbox?

Гэта суполка, якая аб‘ядноўвае беларускіх медыйшчыкаў, даследчыкаў і ўсіх тых, хто займаецца стварэннем і прасоўваннем медыяпрадуктаў каб абменьвацца вопытам, ведамі, дапамагаць адзін аднаму і насычаць беларускую медыяпрастору новымі праектамі.

Мэта гэтых пректаў — распавядаць пра беларускую культуру, вывучаць і папулярызаваць вопыт іншых краін.

Засталіся пытанні? Напішыце нам:

Праект фінансуецца:

Teile diesen Beitrag:

Schreiben Sie uns:

Schreiben Sie uns