Берлінская СДПГ падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Беларусі
Beitrag vom 1. May 2021
На канферэнцыі Берлінскай СДПГ 24 красавіка 2021 г. была прынята прапанова спецыяльнага камітэта “Міжнародная палітыка, мір і развіццё” аб падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, якая стала афіцыйнай пазіцыяй берлінскай СДПГ.
Напярэдадні адбыўся абмен инфармацыяй з беларускай суполкай RAZAM e.V. па становішчы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і магчымасцях падтрымкі людзей у Беларусі і беларускай дыяспары ў Германіі.
Гэта рэзалюцыя заклікае сацыял-дэмакратычных сябраў федэральнага ўрада, урада зямлі і групы СДПГ у Бундэстагу:
- Вызваленне ўсіх палітвязняў, неадкладнае спыненне гвалту і патрабаванне новых сумленных і свабодных выбараў;
- Задакументаваць выпадкі і забяспечыць пераслед за парушэнні правоў чалавека;
- Патрабаваць сур’ёзнай канстытуцыйнай рэформы з удзелам усіх палітычных суб’ектаў, асабліва дэмакратычнага руху, і звярнуцца да Расіі з просьбай дазволіць інклюзіўны палітычны працэс;
- Прапаганда асабістых санкцый супраць адказных, у тым ліку прадстаўнікоў сярэдняга і ніжэйшага ўзроўню судовай сістэмы і органаў бяспекі, а таксама супраць кампаній, якія належаць верным рэжыму алігархам;
- Забяспечыць атрыманне гуманітарных віз, спрашчэнне візавага рэжыму і, у сярэднетэрміновай перспектыве, лібералізацыю візавага рэжыму, асабліва для актывістаў, што ратуюцца ад рэпрэсій;
- Цесна супрацоўнічаць з апазіцыйнымі структурамі (напрыклад, з Каардынацыйным Саветам);
- Стварэнне праграм абмену, кансультацый і падтрымкі для 8 прафсаюзных арганізацый, забастовачных камітэтаў і бастуючых рабочых, напрыклад, у форме партнёрства і грантаў для беларускіх забастовачных фондаў;
- Ініцыяваць стварэнне “Беларускага дома” ў Берліне для спрыяння працы структур грамадзянскай супольнасці ў эміграцыі і ўмацавання нямецка-беларускага культурнага абмену;
- Падтрымка стыпендый и праграм фінансавання для пераследуемых праваабаронцаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, асабліва для жанчын.