Зварот наконт міграцыі праз Беларусь у ЭЗ
Beitrag vom 7. November 2021
На фоне пагаршэння сітуацыі з мігрантамі, якія спрабуюць патрапіць у ЭЗ праз Беларусь, мы выступаем з заявай і з канкрэтнымі патрабаваннямі да нямецкай і еўрапейскай палітыкі.
Важна разумець, што гэта падвойны гуманітарны крызіс – як мігрантаў, так і беларускай грамадзянскай супольнасці. Абодва крызісы былі выкліканыя нелегітымным рэжымам, які не спыніцца ні перад чым, каб захаваць сваю ўладу. Таму абодва крызісы павінны разглядацца разам і рашацца разам.