Інфармацыйная кампанія #BelarusSichtbarMachen 5-га жніўня
Beitrag vom 6. August 2021
Сачыце за нашай інфармацыйнай кампаніяй #BelarusSichtbarMachen на Instagram! Пасля паведамлення пра студэнтаў у Беларусі, сёння вы зможаце даведацца больш аб пратэстным руху да 2020 года:
- З першай грамадзянскай паніхіды на месцы масавых расстрэлаў НКУС у Курапатах у 1988 годзе,
- знакамітага “Чарнобыльскага маршу”,
- крывавага адказу Лукашэнка на кожны пратэст з 1996 года,
- дэманстрацый на “Плошчы” ў 2006 і 2010 гадах,
- да “маршаў дармаедаў” ў 2017 годзе.
Далучайцеся да нас, каб зрабіць Беларусь бачнай! Дзяліцеся нашымі паведамленнямі і чакайце запуск нашага сайта 9 жніўня.