RAZAM падтрымлівае ініцыятыву па развіццё беларускай мовы “Gavarun.by”
Beitrag vom 8. July 2021
Вітаю, шаноўныя!
Ёсьць такая студыя дыктарскага агучваньня па-беларуску Gavarun.by, якая ўзьнікла як праект энтузіястаў, што хацелі глядзець сусьветнае кіно на роднай мове.
Сёньня гэта мэтанакіраваная каманда з перакладчыкаў, рэдактара, дыктараў і гукарэжысэра, здольная вырабляць прадукт прафэсійнай якасьці. Галоўная ідэя праекта – папулярызацыя й разьвіцьцё беларускай мовы.
«Гаварун — мультфільмы па-беларуску» гэта:
- дзясяткі мультсэрыялаў, аўдыёкніг, песень і відэа для дзяцей па-беларуску;
- лёгкі й свабодны доступ у патрэбны вам час;
- старанна адабраны матэрыял бяз рэклямы й каментароў — дзеці абаронены ад непрыдатнага кантэнту;
- ужо цяпер 195 сэрый з 11 мультсэрыялаў агулам больш за 35 гадзін;
- прафэсійныя пераклад і агучваньне.
Штомесяц заплянаваны выхад некалькіх сэрый з шэрагу мультсэрыялаў для дзяцей розных узростаў. Таксама будуць аўдыёкнігі, песьні й разьвіваючыя тэматычныя відэаролікі. Падрыхтаваныя дзясяткі мультсэрыялаў прыдатных для беларускага агучваньня на «Гаваруне».
Зараз на канале выходзяць: «Мікі Маўс», «Маленькае каралеўства Бэна й Холі», «Хайдзі, дзяўчынка Альпаў», «Паляўнічыя на цмокаў», «К’ю Клыпа 5».
Ужо агучаны «Пэтсан і Фіндус», «Рабакар Полі. Дарожная бясьпека», «Хамф», «Папірус», «Любімчыкі (Tiny Love)». Плянуем агучваць таксама: «Паравозік Томас і сябры», «Уотэршыпскія пагоркі (Watership Down)», «Актанаўты» і многія іншыя.
Праект патрабуе 3800 BYN штомесяц. RAZAM e.V. ужо пагадзіўся ахвяраваць на праект 250 еўра. Грошы зьбіраюцца тут.