Kруглы стол з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітыкі і дыпламатыі
Beitrag vom 25. September 2020
15 верасня адбыўся круглы стол, на якім прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці, палітыкі і дыпламатыі Нямеччыны абмяркоўвалі магчымасці тэрміновай дапамогі Беларусі ў актуальным палітычным крызісе. Ініцыятыва пачаць такі дыялог належыць DRA, у супрацоўніцтве з Deutsch-Belarussische Gesellschaft (dbg), Zentrum Liberale Moderne, Europäischer Austausch und German Marshall Fund Berlin.
Прадстаўніцы аб’яднання Razam e.V. таксама паўдзельнічалі ў дыскусіі і агучылі сваю пазіцыю. Мы заклікалі прадстаўнікоў_іц нямецкай палітыкі і дыпламатыі падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць, у тым ліку праз спрашчэнне візавых працэдур і максімальна небюракратычную фінансавую дапамогу грамадзянскім ініцыятывам, накіраваным на падтрымку тых, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.