#WeStandBYyou Календар

Beitrag vom 26. November 2020

9 жніўня 2020 года Аляксандр Лукашэнка зноў балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Гэта быў пяты раз за яго 26-гадовае праўленне. Відавочныя маніпуляцыі галасавання вывелі на вуліцы сотні тысяч людзей па ўсёй краіне. У суседняй з ЕС дзяржаве пачаліся найбуйнейшыя масавыя пратэсты з часу яе незалежнасці.

На пратэсты рэжым Лукашэнкі адрэагаваў гвалтам. Аднак агульнанацыянальныя дэманстрацыі супраць кіраўніка дзяржавы не спыніліся, як не спыніліся і жорсткія рэпрэсіі. Мы хочам дапамагчы пацярпелым: Libereco – Partnership for Human Rights і грамадскае аб’яднанне беларусаў RAZAM распрацавалі фотакаляндар.

Уся выручка ад продажу гэтага нямецкамоўнага каляндара салідарнасці #WeStandBY будзе пералічана ў ініцыятыву «BY_Help».

«BY_Help» быў ініцыяваны прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары. Гэтая ініцыятыва падтрымлівае беларусаў, якія пацярпелі ад гвалту і рэпрэсій, шляхам кампенсацыі штрафаў, аплаты медыцынскіх расходаў і аказання юрыдычнай дапамогі.

У каляндары #WeStandBYyou трое беларускіх фатографаў асвятляюць тое, што адбываецца на іх радзіме. У іх эмацыйных і разнапланавых работах адлюстраваны сцэны пратэсту, пакут і мужнасці беларусаў. Многія здымкі друкуюцца ўпершыню ў Заходняй Еўропе.

Гэты нямецкамоўны каляндар салідарнасці #WeStandBYyou:

  • лімітаваны,
  • мае памер A4;
  • складаецца з 14-ці старонак;
  • надрукаваны на экалагічнай, высакаякаснай і тоўстай паперы;
  • уверсе серабрыстая металічная спіраль-абвязка.

Заўвага: тавар будзе адпраўлены з сярэдзіны снежня.

Каляндар можна набыць па спасылцы: 

https://donorbox.org/westandbyyou