Паэтычны вечар

Beitrag vom 3. August 2021

Сардэчны дзякуй усім, хто прыняў удел у паэтычным вечары у Берліне 24 ліпеня. Мерапрыемства было падрыхтавана з арганізацыйнай падтрымкай Народнай Амбасады Беларусі у Нямеччыне і RAZAM e.V..

 

Удзельнікі успаміналі пра адданае ідэе адраджэння Беларусі жыцце нашых смелых і высакародных героеў, чыталі вершы гэтых выдатнейшых паэтаў: Яна Чачота, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушевіча і Максіма Багдановіча. Анна, з Польшчы, абагаціла наш вечар цудоўным выкананнем песні на верш Максіма Багдановіча „Зорка Венера“.

 

Асабліва дзякуем Сяргею, які падрыхтаваў медыапрэзентацыю і тэхнічнае забяспечэнне вечара. Сардэчная падзяка, Жанне і Галіне, прачытаўшым у канцы вечара вершы сваіх любімых паэтаў, і Воле, якая на жаль не мела магчымасці прысутнічаць, але запісала цудоўнае відэа са сваім вершам, які у яе нарадзіўся пасля таго, што ёй прышлося перажыць на вуліцах Менска. Вечар вызваў вір эмоцый ва ўсіх нашых удзельнікаў. Вялікі прыклад жыцця славутых землякоў, сапраўдных героеў, духоўная энергія іх чароўных вершаў перайшла у гэты вечар і на нас і напоўніла нас усіх асалодай і сілай, ўзмацніла яшчэ больш жаданне змагацца да перамогі. Жыве Беларусь!