АХВЯРЫ РЭЖЫМУ

ВІТОЛЬД АШУРАК

† 21.05.2021

50-ці-гадовы Вітольд Ашурак памёр 21 траўня 2021 года падчас адбыцьця пяцігадовага зьняволення ў шклоўскай калоніі за ўдзел у акцыях супраць рэжыму Лукашэнкі. Прысуд яму вынеслі ў студзені 2021 года.

Цела беларускага актывіста перадалі сваякам з павязкай на галаве, паведаміў мясцовым СМІ сябар сям’і.

Прычына сьмерці пакуль ня высыьветленая, гаворыцца ў дзяржаўным медыцынскім заключэньні, перададзеным сям’і Ашурка разам зь яго целам 25-га траўня. Па словах сваякоў, ім паведамілі, што ён памёр ад сардэчнага прыступу. Жонка Ашурка паведаміла СМІ, што раней у яе мужа не было праблемаў з сэрцам.

Сяброўка сям’і й журналістка Вольга Быкоўская паведаміла СМІ, што Ашурак быў абматаны бінтамі ад макаўкі галавы да носа і «бачны толькі рот».

Сям’я Ашурка адмовілася адказаць журналістам на пытаньні пра стан цела Ашурка й ня будзе праводзіць незалежнае ўскрыцьцё.

Пазьней Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў відэа ад 25 траўня, на якім нібыта бачна, як Ашурак двойчы падае ў непрытомнасьці у сваёй турэмнай камеры. Можна ўбачыць, як ахоўнікі накладваюць павязку на галаву зьняволенага пасьля першага падзеньня.

Беларускі хірург Зміцер Кароль, які бачыў 55-сэкунднае відэа, кажа, што вязень выглядаў вельмі слабым з-за недаяданьня. Паўстае пытаньне, чаму ўлады пакідаюць такога вязьня аднаго ў камеры пасьля першага падзеньня, калі ў яго праблемы з сэрцам.

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які правёў восем месяцаў у той жа турме ў Шклове на ўсходзе Беларусі, паведаміў Радыё Свабода, што чалавек на відэа знаходзіцца ў ізалятары для абвінавачаных у парушэньні турэмнага распарадку.

16 мая, за 5 дзён да сьмерці Ашурка, Быкоўская паведаміла ў Фэйсбуку, што атрымала ад Ашурка першы ліст пасьля яго зняволеньня. Яна сказала, што ён “трымаецца”, хаця яго зьняволеньне “цяжкае”.

Быкоўская паведаміла, што Ашурак і іншыя шклоўскія палітвязьні былі вымушаныя насіць жоўтыя нашыўкі, каб адрозніць сябе ад іншых вязняў.

50-гадовы Ашурак быў сябрам Партыі БНФ і каардынатарам Руху ”За Свабоду”. Ён браў актыўны ўдзел у хвалі мірных пратэстаў пасьля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, якія апазыцыя назвала сфальсіфікаванымі на карысць кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.

На закрытым пасяджэнні ў студзені суд прызнаў Ашурка вінаватым у грубым парушэнні грамадскага парадку і гвалце ў дачыненні да міліцыі.

Крыніца: Radio Free Europe, 25. Mai 2021 (скарочана)

For privacy reasons YouTube needs your permission to be loaded. For more details, please see our Datenschutzerklärung.
I Accept